-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Навіны шостага школьнага дня
Інтэлектуальная гульня “Люблю родную Беларусь”
19 лютага ў рамках шостага школьнага дня з вучнямі 6 класа праведзена інтэлектуальная гульня “Люблю родную Беларусь”. Вучні паказалі свае веды ў вобласці экалогіі і навакольнага свету жывой прыроды, даведаліся пра новыя факты з жыцця лесу , яго насельнікаў. Мерапрыемства складалася з 6 конкурсаў : "Бліц-апытванне", “Загадкі”, “Конкурс паняццяў”, “Чырвоная кніга”, “Збяры жывёлу”, “Нядзеля ў лесе”. Напрыканцы гульні паўтарылі галоўныя правілы паводзін ў прыродзе. Самы актыўны ўдзельнік гульні – Максімовіч Аляксандр. Мерапрыемства завяршылася літаратурнымі парадамі.
Віртуальная гульня “Прававыя лабірынты”
Вучні 9 класа ў рамках шостага школьнага дня прынялі ўдзел у віртуальнай гульні “Прававыя лабірынты”, якую арганілавала і правяла сацыяльны педагог Палякова Т.І. На дзіцячым прававым сайце пазнаёміліся з правамі і абавязкамі вучняў, з некаторымі артыкуламі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях, прайшлі тэсціраванне па тэме “Сіла закона”.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by