Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Актыўнага Грамадзяніна ў ІХ класе

Дата: 17 февраля 2022 в 20:26, Обновлено 18 февраля 2022 в 12:31
100 просмотров

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”  17 лютага 2022 года ў ІХ класе прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна “Падпольная барацьба”. Падчас занятку разглядаліся тры інфармацыйныя блокі.

У інфармацыйным блоку ШАГ 1  “Мы даведваемся” настаўнік гісторыі Шайбак Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла  ўдзельнікаў з тэмай правядзення дня інфармавання і са зместам інфармацыйных блокаў. Дадзены блок прадугледжваў актуалізацыю ведаў вучняў пра адну з важнейшых і дзейсных формаў барацьбы беларускага насельніцтва з фашысцкімі захопнікамі. Вучні атрымалі змястоўную і цікавую інфармацыю пра дзейнасць падпольных груп і арганізацый на акупаванай тэрыторыі Беларусі, аб маштабнасці падпольнай барацьбы, розных формах і метадах дзейнасці.

 Акрамя інфармацыі, Людміла Уладзіміраўна прадставіла вучням цікавыя фота- і відэаматэрыялы, якія дапоўнілі трагічную карціну мінулых падзей ваеннага часу  матырыяламі  дзейнасці  Мірскага падполля.

У рамках Шага 2 “Мы разважаем” вучні актыўна ўключыліся ў  абмеркаванне інфармацыі, якая была атрымана ў Шагу 1. Вучні вялі дыскусію па  наступных пытаннях:

1.Хто кіраваў падпольным рухам на акупаванай тэрыторыі Беларусі? Якім чынам ажыцьцяўлялася каардынацыя дзейнасьці падпольшчыкаў?

2.Якія фактары, на ваш погляд, садзейнічалі развіццю падпольнага руху на акупаванай тэрыторыі СССР?

3.Найбольш цяжкім перыядам былі першыя месяцы вайны, калі шматлікія падпольныя арганізацыі і іх кіраўнікі былі выяўлены германскімі спецслужбамі і знішчаны. Як вы думаеце, чаму, нягледзячы на масавыя расстрэлы, антыфашысцкая барацьба працягвалася?

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Настаўніцай было адзначана, патрыятычнае падполле прайшло складаны шлях свайго станаўлення і развіцця. Найбольш цяжкім перыядам былі першыя месяцы вайны, калі шматлікія падпольныя арганізацыі  і іх кіраўнікі былі выяўлены германскімі спецслужбамі і знішчаны. Аднак рэпрэсіі не змаглі зламаць волю да барацьбы беларускага народу. На змену тым, хто загінуў, прыходзілі новыя  патрыёты. Сетка падпольных арганізацый з кожным годам пашыралася і ўмацоўвалася.

 Каб бліжэй пазнаёміць  вучняў з дзейнасцю падпольных груп і арганізацый ў гады  Вялікай Айчыннай вайны, настаўніца прапанавала  вучням даведацца, якія вуліцы г.п.Карэлічы, названы імёнамі партызан і падпольшчыкаў і, карыстаючыся дадатковай літаратурай, падрыхтаваць паведамленне аб адным з іх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.