Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Актыўнага Грамадзяніна ў V-VІІ класах

Дата: 29 января 2022 в 01:27, Обновлено 30 января 2022 в 17:10
119 просмотров

28 студзеня 2022 года ў рамках класнай гадзіны з мэтай рэалізацыі праекта “ШАГ” з вучнямі V-VII класаў праведзена дзелавая гульня “Мы жывём па законе”. У ходзе гульні вучні абмяркоўвалі, дзе ў паўсядзённым жыцці яны рэалізуюць свае правы, абавязкі і за што нясуць адказнасць, а таксама размяркоўвалі правы і абавязкі паміж сабой. Вучням былі прапанаваны разнастайныя сітуацыі, звязаныя з парушэннем закона. Перад  удзельнікамі  гульні стаяла задача:  вызначыць віды парушэнняў (правіна, правапарушэнне ці злачынства). Таксама  выконвалі заданне “Шыфроўка”, якое змяшчала выказванні вядомых людзей пра закон.  Удзельнічалі ў гульні “Суддзя”, у якой неабходна было праінсцэніраваць прапанаваную  сітуацыю і знайсці ў Крымінальным ці Адміністрацыйным кодэксах артыкул наконт парушэння і абвясціць прысуд. Напрыканцы гульні вучні атрымалі памяткі-парады.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.