-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Школа Актыўнага Грамадзяніна ў ІХ класе
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” 20 студзеня 2022 года ў ІХ класе прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна “Палітыка генацыду,рабавання і насілля”. Падчас занятку разглядаліся тры інфармацыйныя блокі.
У інфармацыйным блоку ШАГ 1 “Мы даведваемся” вучні пазнаёміліся з тэмай правядзення дня інфармавання і са зместам інфармацыйных блокаў. Дадзены блок прадугледжваў актуалізацыю ведаў вучняў аб палітыцы генацыду акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Вучні атрымалі змястоўную і цікавую інфармацыю пра турмы і канцэнтрацыйныя лагеры, “халакост”, гета, карныя экспедыцыі, дэпартацыю насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. Вучні разгледзелі пытанні эканамічнай палітыкі і палітыкі акупантаў у галіне ідэалогіі і культуры.
Акрамя інфармацыі, прадстаўлены цікавыя фота- і відэаматэрыялы, якія дапоўнілі трагічную карціну мінулых падзей ваеннага часу.
У рамках Шага 2 “Мы разважаем” вучні актыўна абмяркоўвалі інфармацыю, якая была атрымана ў Шагу 1. Праведзена дыскусія па пытаннях “Чаму яўрэі высяляліся ў асобныя раёны? Якую назву атрымалі раёны для пражывання яўрэяў?”, “Ахарактарызуйце праявы дыскрымінацыі і генацыду насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Дайце ім адзнаку”, “Як вы лічыце, якія мэты прадугледжвала германскае камандаванне, ажыццяўляючы на тэрыторыі Беларусі сваю эканамічную палітыку?”, “Як вы лічыце, якая роля адводзілася царкве ў акупацыйнай палітыцы нямецка-фашысцкіх уладаў?”, Чаму фашыстам не ўдалося ажыццявіць свае планы ні з дапамогай агітацыі, ні з дапамогай лаяльнага стаўлення да насельніцтва?”, “Чаму з кожным днём расло і распаўсюджвалася антыфашысцкае супраціўленне?”.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Падкрэслена, што беларускі народ вымушаны быў тры гады цярпець масавы тэрор, растрэлы, разбурэнні гарадоў і вёсак, здзекі, гвалт і галечу. Але, нягледзячы на гэта, беларускі народ не скарыўся акупантам. Жыхары гарадоў і вёсак усімі магчымымі сродкамі зрывалі мерапрыемствы захопнікаў па ўзнаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Вучнямі прапанавана паглядзець мастацкі фільм “Зімародак” для абмеркавання на наступным занятку.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by