-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Школа Актыўнага Грамадзяніна ў V-VІІ класах
17 снежня 2021 года прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна ў V-VІІ класах па тэматычным блоку "Я і Радзіма". Вучні, разгадаўшы крыжаванку", вызначылі тэму размовы "Мая Радзіма-Беларусь". Падабралі да слова Радзіма сінонімы: Айчына, Бацькаўшчына. Праслухоўванне песні "З чаго пачынаецца Радзіма?" падштурхнула вучняў да адказу на пытанне: "Што для кожнага з іх значыць Радзіма?". Пры дапамозе інтэрактыўнага метаду "Клубок" вучні расказвалі пра сваю малую радзіму. Пабываўшы ў ролі "мастака", падабраўшы адпаведныя прыметнікі, стварылі карціну пра нашу неабсяжную Беларусь. У час віктарыны пра Беларусь вучні актыўна і правільна давалі адказы пра геаграфічнае становішча Беларусі, вядомых людзей, рэкі і азёры, дзяржаўныя сімвалы і дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы размовы вучні выканалі гімн Рэспублікі Беларусь. Класны кіраўнік Лабоцкая Ж.Я. пажадала вучням быць дастойнымі грамадзянамі свай Радзімы, любіць, абараняць яе.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by