-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Тыдзень прававых ведаў
З 06.12.2021г. па 11.12 2021 г. ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень прававых ведаў, мэтай якога з’яўляецца прававая асвета вучняў, фарміраванне навыкаў законапаслухмяных паводзін, прафілактыка правапарушэнняў. Мерапрыемствы Тыдня накіраваны на фарміраванне прававой культуры, умацаванне жыццёвай пазіцыі, абвастрэнні пачуцця непрымірымасці да негатыўных з’яў у вучняў, далучэнне да ведаў норм права і маралі.
У рамках Тыдня 09.12.2021 г. прайшлі інфармацыйныя гадзіны.
Інфармацыйная гадзіна “Прававы статус чалавека і грамадзяніна па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” прайшла ў 8 класе. У ходзе інфармацыйнай гадзіны, якую правёў кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Карзан І.Г., вучні актуалізавалі свае веды пра асноўныя правы і абавязкі грамадзян, зыходзячы са зместу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Актыўны ўдзел васьмікласнікі прынялі ў анлайн-віктарыне “Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”.
Вучні 7 класа ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гутарцы “Права на імя”; у гульні “Імёны”; у ролевай гульні “Юрыдычная кансультацыя” паўтарылі асноўныя правы, праявілі веды аб правах вучняў; у сітуацыйных момантах “Правы і абавязкі” звярнулі ўвагу на абавязкі вучняў.
У 5-6 класах і ў 3-4 класах была праведзена інфармацыйная гадзіна “Правы дзяцей Рэспублікі Беларусь”. У ходзе абмеркавання тэмы вучні выяснілі: што такое права, якія правы маюць дзеці, навошта ведаць людзям правы. Усе правы выпісалі на дошцы. Класны кіраўнік 5 класа Цеслік А.А. падкрэсліла, што кожнае дзіця павінна ведаць свае правы. Але не менш важна памятаць аб тым, што акрамя правоў, у кожнага чалавека ёсць і абавязкі. Чалавек можа рэалізаваць свае правы толькі ў тым выпадку, калі не будзе ўшчамляць правы іншых людзей. Рабяты абмеркавалі абавязкі дзяцей, прынялі ўдзел ў прававой квэст-гульні “Мае правы і абавязкі”.
Вучні 9 класа на інфармацыйнай гадзіне абмеркавалі тэму "Гандаль людзьмі ад “А” да “Я” “. Галоўная мэта размовы: актуалізацыя праблемы гандлю людзьмі ў сучасным свеце; павышэнне ўзроўню інфармаванасці непаўналетніх па бяспечных паводзінах, бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой.
Няма сумнення ў тым, што такога роду мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню прававой культуры асобы, выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by