-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Класная гадзіна "Дабрыні адкрыюцца сэрцы"
12 лістапада для вучняў 5- 6 класаў класны кіраўнік Казлова Т.У. правяла класную гадзіну ў форме гутаркі з элементамі трэнінгу “Дабрыні адкрыюцца сэрцы…”. Вучні актыўна абмяркоўвалі казкі, гулялі ў гульню “Давайце гаварыць адзін аднаму кампліменты” . Падчас гульні вучні перадавалі адзін аднаму сонейка і казалі ветлівыя словы. Гульня “Збяры словы" заставіла вучняў утварыць новыя словы ад слова "дабрыня". Абмеркаванне сітуацый рабяты вырашалі праз работу ў групах. Нікога не пакінула раўнадушным гульня “Доктар Айбаліт”. У працэсе гульні вучні зразумелі, што боль застаецца ў душы чалавека вельмі доўга і ніякія кампліменты не могуць яе разгладзіць. Далей вучні выступілі ў ролі” мастакоў” - стваралі карціну, якая нясе ў сабе дабро – мілы сэрцу дом, цудоўны сад і кветкі дабрыні. Напрыканцы ўсе прыйшлі да высновы, што сад і дом Дабрыні знаходзяцца ў сэрцы кожнага чалавека.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by