-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Квэст-гульня "Вось яна якая, наша слаўная Радзіма!"
01 лістапада 2021 года пачаў работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Усмешка". Наведвае лагер 9 вучняў І-ІV класаў. Першы дзень прайшоў пад дэвізам "Выхоўваем грамадзяніна і патрыёта". На працягу дня вучні вялі размову пра нашу Радзіму. Наведалі пакой баявой славы ў ДУА "Лукская СШ". Атрымалі ад экскурсіі масу станоўчых эмоцый. Затым задавальненнем удзельнічалі ў квэст - гульні "Вось яна якая, наша слаўная Радзіма!". У пачатку гульні рабяты пастараліся вызначыць значэнне слова "патрыёт" і даць яму характарыстыку. Затым здзейснілі падарожжа па станцыях "Сімволіка", "Геаграфічная карта Рэспублікі Беларусі",Перакладчыкі", "Прыказкі". На кожнай станцыі вучні актыўна адказвалі, называлі і паказвалі на карце абласныя цэнтры, вядомыя рэкі і азёры Беларусі. Паказалі добрыя веды па сімволіцы Беларусі. Самыя актыўныя ўдзельнікі квэст-гульні - Падпалуха М., Мардонава М., Кастусік В., Гіль Д.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by