Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў пакой баявой славы ДУА "Лукская СШ"

Дата: 1 ноября 2021 в 23:13, Обновлено 2 ноября 2021 в 00:16
103 просмотра

<font size="3"><font face="arial, sans-serif">Усё далей аддзяляе нас час ад трагічнай і гераічнай старонкі ў гісторыі нашай Радзімы - Вялікай Айчыннай вайны. Для сучасных дзяцей - гэта невядомыя старонкі мінулага. Каб зберагчы памяць у вучняў аб гэтай гісторыі, аб воінскай славе, гонару, абавязку і чэсці воіна-салдата  </font></font>01 лістапада 2021 года вучні ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам кіраўніка ваенна -патрыятычнага выхавання Карзана І.Г. наведалі пакой баявой славы ў ДУА "Лукская СШ". Цікавую і змястоўную экскурсію правёў для вучняў кіраўнік музея У.У.Матусевіч. Асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя, якая змяшчае ў сабе выставу формы і знакаў адрозненняў салдат і афіцэраў. Рабяты пазнаёміліся з медалямі ваеннага перыяду. Атрымалі звесткі пра жыхароў в.Лукі, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху, ваявалі на франтах ВАВ. З цікавасцю вучні разглядвалі галаўныя ўборы ваеннаслужачых СССР, Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і пагоны ад курсанта да генерал-лейтэнанта. Самыя яркія эмоцыі вучні атрымалі ад  выставы ваеннай формы салдат і афіцэраў розных часоў. Тут рабяты ўбачылі паўсядзённую салдацкую гімнасцёрку, парадны салдацкі кіцель узору 1943 года, парадную форму афіцэра ўзору 1955 года, матроскую і  афганскую форму.  Экскурсія атрымалася на славу. Вучні яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі ў класе. Канешне, прымераць ваенную фуражку і патрымаць у руках сапраўдны аўтамат Калашнікава не кожны дзень удаецца.

<font face="arial, sans-serif" size="3">    </font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.