-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Тэматычная класная гадзіна "Сіла Беларусі ў адзінстве народа!"
17 верасня ў рамках святкавання Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны "Сіла Беларусі ў адзінстве народа!". Вучні 1-4 класаў разважалі над паняццямі "род", "народ" праз чытанне вершаў беларускіх паэтаў. Прынялі актыўны ўдзел у віктарыне "Сімвалы Рэспублікі Беларусь". Класны кіраўнік Мулярчык Т.К. засяродзіла ўвагу вучняў на тым, што зберагчы і павялічыць нашы поспехі, мы зможам толькі ў тым выпадку, калі будзем адзінай сям'ёй. Заклікала вучняў разам рабіць нашу краіну яшчэ лепшай, багацейшай, яшчэ больш моцнай.
Для вучняў 5-10 класаў кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Карзан І.Г. арганізаваў і правёў квэст-круіз на дадзеную тэму. Пазнаёміў вучняў з гісторыяй узнікнення Дня народнага адзінства. Прапанаваў вучням растлумачыць паняцці "патрыятызм", "народныя каштоўнасці", "згуртаванасць грамадства".Затым рабяты выконвалі цікавыя заданні з дапамогай QR-кодаў пра сімвалы Беларусі, даведаліся пра культурнае і эканамічнае развіццё кожнай вобласці. Эрудыт-разведка дапамагла вучням апісаць вядомыя цікавыя аб'екты горада Мінска. Напрыканцы размовы Іван Генадзьевіч заклікаў вучняў быць сапраўднымі патрыётамі Рэспублікі Беларусь.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by