-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Школа Актыўнага Грамадзяніна
08 чэрвеня 2021 года ў аздараўленчым лагеры ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання для выхаванцаў атрада "Новае пакаленне" па тэме: “Праз кнігу да міру і згоды". На мерапрыемства была запрошана бібліятэкар Зінчанка Г.М. На першым этапе слова трымала выхавальнік Лабоцкая Ж.Я., якая праставіла інфармацыю пра Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, прапанавала паглядзець відэяролік "Адзін дзень з жыцця Нацыянальнай бібліятэкі". На другім этапе інфармацыйнага блоку бібліятэкар Зінчанка Г.М. расказала вучням пра беларускіх пісьменнікаў - юбіляраў 2021 года. Затым выхаванцы Гомза Н., Барысік Д., Качкарык М. прадставілі інфармацыю пра жыццёвы і творчых шлях беларускіх пісьменнікаў К.Крапівы, І.Шамякіна, М.Багдановіча, Н.Гілевіча. Гіль Я., Маеўская А., Гомза Н. расказалі на памяць байкі К.Крапівы. Пры рэалізацыі ШАГу 2 "Мы разважаем " вучні адказвалі на пытанні па праслуханых байках. Жанна Яўгеньеўна засяродзіла ўвагу дзяцей на важнай ролі кнігі ў жыцці кожнага чалавека. Прапанавала дзецям прывесці на прапанаванае сцвярджэнне свае прыклады: Для мяне кніга - гэта ... .У ходзе рэалізацыі ШАГа "Мы дзейнічаем" прапанавана правесці віртуальныя падарожжы па музеях беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, падзяліцца сваімі думкамі аб прачытаных кнігах.
Фотарэпартаж
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by