-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Квэст-гульня “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.
12 мая 2021 ў піянерскай дружыне імя Ю. Гагарына прайшла квэст-гульня “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”. Інтэлектуальная гульня прысвечана дню Дзяржаўнага гімна і Дзяржаўнага сцяга, які праводзіцца ў другую нядзедю мая. Рабяты падарожнічалі па станцыях, правяралі свае веды па тэме “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.
Гульня праводзілася па камандах у 1-4 і 5-7 класах. На першай станцыі “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь” рабяты адказвалі на пытанні віктарыны з дапамогай прэзентацыі “Падарожнічаем па Беларусі”, разгадвалі красворд “Мая Радзіма – Беларусь”; на другой станцыі “Герб, сцяг і гімн - святыя атрыбуты дзяржавы” вучні складалі з літар словы, якія выражаюць святыя атрыбуты дзяржавы, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі гульнявыя практыкаванні “Раскрась сцяг Рэспублікі Беларусь” і “Складзі гімн” (размясціць куплеты ў правільным парадку); на трэцяй станцыі праглядалі відэаролік “Сімвалы Беларусі”; на чацвёртай станцыі “Выніковая” падведзены вынікі гульні. У малодшых класах перамагла дружба, у сярэдніх класах перамогу атрымаў 7 клас.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by