Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Трэнінгавы занятак “Вучымся гаварыць “Не!””

Дата: 4 марта 2021 в 19:34, Обновлено 5 марта 2021 в 20:39
77 просмотров

    04 сакавіка 2021 года сацыяльны педагог Палякова Т.І. у рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі правяла трэнінгавы занятак “Вучымся гаварыць “Не!”” з вучнямі 5-8 класаў. У пачатку занятку быў прыменены прыём “Памяняемся месцамі”. Праведзена інтэрактыўная гутарка, у ходзе якой вучні выяснілі, што такое прывычка, якія прывычні бываюць карыснымі і шкоднымі, што шкодныя прывычкі нясуць чалавеку беднасць і хваробу.

   Вучні паказалі сценку “На лясной палянцы”, у якой лясныя жыхары вучылі школьнікаў спосабам супраціўлення негатыўнаму ціску з боку акружаючых.

     Таццяна Іванаўна з навучэнцамі абмеркавалі сцэнку.   Вельмі важна ўмець адмовіць ад прапановы тытуню і алкаголю. Многія рабяты шмат ведаюць аб шкодным уплыве тытуню і алкаголю на здароўе і сацыяльны дабрабыт, але некаторыя з іх усё ж пачынаюць курыць і ўжываць спіртныя напоі. Часта гэта адбываецца таму, што яны не могуць адмовіць аднагодкам, знаёмым або членам сям'і, якія прапануюць цыгарэты або алкаголь.

  Пад час ролевай гульні “Умей сказаць “Не!””, вучні вучылі гаварыць “Не!”.

 У час гульні “Як адказаць?” рабяты вучыліся правільна вясці сябе ў складаных сітуацыях, адстайваць сваю думку і не паддавацца ўгаворам аднагодкаў.

  У час работы ў групах вучням прапанавалі разыграць сітуацыі.

У канцы занятку рабяты сабралі “Сцяну здароўя”. На стале былі раскладзены каляровыя цаглінкі, на якіх запісаны карысныя і шкодныя прывычкі, Дзеці па чарзе выходзілі да стала і, зрабіўшы выбар, прымацоўвалі цаглінкі на ізабражэнне сцяны, каменціравалі свой выбар.

 На занятку прысутнічаў настаяцель храма святога Архангела Міхаіла вёскі Цырын Карэліцкага благачыння пратаіерэй Сушко Алег, які адзначыў, што змагацца са шкоднымі прывычкамі можна з выхавання сілы духа, старацца жыць па дадзеных нам Божым запаведзям.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.