Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ 5-7 класы 26 лютага

Дата: 27 февраля 2021 в 10:48, Обновлено 2 марта 2021 в 11:27
108 просмотров

   26 лютага 2021 г.  у рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" ва ўстанове адукацыі прайшло пасяджэнне па тэме блока "Я і Грамадства". Актыўны грамадзянін ганарыцца народам сваёй краіны, ўсведамляе сябе яго прадстаўніком, сацыяльна актыўным, імкнецца рэалізаваць сябе ў прафесіі, каб працаваць на карысць грамадства.

   У фокусе абмеркавання: любоў да Радзімы, патрыятызм, ўсведамленне таго, што доўг кожнага грамадзяніна - абарона сваёй Айчыны, пазітыўнае стаўленне да сябе і да навакольнага свету, захаванне нормаў і правілаў паводзін у час размовы з людзьмі ў грамадскіх месцах, актыўная грамадская пазіцыя.

   У 5-7 класах вучні здзейснілі завочнае падарожжа па  роднай зямлі – Беларусі. У ходзе мерапрыемства былі выкарыстаны: мультымедыйная прэзентацыя, відэафільм “Наша сталіца”, карта Беларусі, контурныя карты Беларусі.

  Навучэнцы змаглі папоўніць свае веды, звязаныя з Рэспублікай Беларусь, яе размяшчэннем, сімваламі краіны, абласцямі, сталіцай, а таксама з цікавасцю выкарыстоўвалі карту, для пошуку населеных пунктаў пры дапамозе невялікай інфармацыі аб іх размяшчэнні.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.