Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ “Беларуская навука: у нагу з часам”.

Дата: 28 января 2021 в 17:55, Обновлено 4 февраля 2021 в 17:44
93 просмотра

28  студзеня 2021 г. ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: “Беларуская навука: у нагу з часам”.

У ходзе рэалізацыі КРОКУ 1 вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных  блокаў:

Беларуская навука-фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы 

Навука-важная ўмова дасягненняў Мэтаў устойлівага развіцця

Нашчадкам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць 

  На другім этапе КРОК 2 «Мы разважаем» было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай на першым этапе. Пры абмеркаванні блока  «Беларуская навука-фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы» спыніліся на пытаннях: Дзень беларускай навукі, апошнія дасягненні беларускай навукі, актыўнае ўкараненне ў Беларусі электратранспарту, агульнасць навуковых інтарэсаў беларускіх даследчыкаў. 

Пры абмеркаванні блока «Навука-важная ўмова дасягненняў мэтаў устойлівага развіцця» рабяты тлумачылі выраз "вучонымі не нараджаюцца, вучонымі становяцца", разважалі над пытаннем, што неабходна для таго, каб стаць вучоным, якія даследаванні, прадстаўленыя ў праекце, уразілі іх больш за ўсё. 

     У рамках этапа КРОК 3 "Мы дзейнічаем" старшакласнікі прапанавалі аформіць выставу "Вучоныя Беларусі - выпускнікі нашай малой радзімы". 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.