-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Першы ўрок "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі"
Першы ўрок ва ўстанове адукацыі прайшоў пад назвай “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Яшчэ У. Сыракомля пісаў: “Нельга палюбіць родную маці-зямлю без глыбокага і шырокага пазнання ўсяго яе аблічча”. Для малодшых вучняў настаўнікі арганізавалі завочнае падарожжа па Беларусі, пазнаёмілі з сімваламі Рэспублікі Беларусь, з дасягненнямі ў краіне, правялі віктарыну. Вучні 5 і 6 класаў пазнаёміліся з агульнай характарыстыкай геаграфічнага становішча Беларусі, правялі завочнае падарожжа па Карэліцкім раёне. У 8 класе ўспомнілі нашых продкаў, якія праславілі нашу родную краіну, успомнілі выпускнікоў роднай школы, якія сталі вядомымі людзьмі. 9 клас у завочным падарожжы па Карэліцкім раёне пазнаёміўся з гісторыяй роднай зямлі, з дасягненнямі раёна. Здзейсніць падарожжа па роднай зямлі запрасіла класны кіраўнік Казлова Таццяна Уладзіміраўна вучняў 11 класа. У гэтым годзе адзначаецца 80-годдзе ўтварэння Карэліцкага раёна. Для стварэння эмацыянальнага настрою ў пачатку ўрока прагучала песня “Радзіма мая дарагая”. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй Карэліцкага раёна, са славутымі імёнамі Карэліччыны, з гістарычным лёсам раённага цэнтра Карэлічы, з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, якія нарадзіліся ў Карэліцкім раёне, прагледзелі і абмеркавалі відэаролікі “Беларусь помніць”, “Равеснікі незележнасці”, “Традыцыі суверэннай Беларусі”.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by