-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Свята “Развітанне з дзіцячым садам”
29 мая 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло свята “Развітанне з дзіцячым садам”. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце на мерапрыемстве прысутнічалі выхаванцы рознаўзроставай групы, выхавальнікі і бацькі выпускнікоў дзіцячага сада.
Дзеці падрыхтавалі сумесна з выхавальнікамі і музыкальным педагогам цікавае і запамінаючае мерапрыемства. Выхавальнікі ў сваіх выступленнях эмацыянальна ахарактарызавалі планету “Дзіцячы сад”, яны расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, паказвалі тэатралізаваныя нумары, выконвалі творы на музычных інструментах. А іх бацькі захапляліся юнымі талентамі.
Будучыя першакласнікі паказалі, чаму яны навучыліся ў дзіцячым садзе. Адгадвалі загадкі, у якіх трэба было назваць літару, выконвалі заданне “Закончы сказ”, удзельнічалі ў гульнях “Назаві лішняе слова” і “Вясёлае лічэнне”, рашалі задачы па матэматыцы.
Так сумна развітвацца з садзікам, дзе дзецям было цёпла і ўтульна, дзе кожную раніцу іх сустракалі клапатлівыя і ласкавыя выхавальнікі.
Выхавальнікі пажадалі дзецям моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, а бацькам пажадалі быць для дзяцей старэйшымі таварышамі, таму што іх падтрымка, добрае слова, разуменне ім абавязкова спатрэбяцца.
Бацькі ўдзячныя педагогам і кіраўніцтву ўстановы адукацыі за цудоўнае свята, штодзённую працу і клопат.
Дзякуем выхавальнікам Пашкевіч Таццяне Віктараўне, Стасевіч Вользе Расціславаўне і музыкальнаму кіраўніку Драпала Гражыне Георгіеўне за падрыхтоўку святочнай праграмы.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by