Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Апошні школьны дзень -2020

Дата: 29 мая 2020 в 20:27, Обновлено 1 июня 2020 в 07:25
242 просмотра

  У 2020 годзе свята Апошняга званка ўвойдзе ў гісторыю, бо ў гэтым годзе рэкамендуецца абысціся без масавых мерапрыемстваў у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

    29 мая 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшлі апошнія гадзіны сумесных зносін і апошні званок для вучняў 11 класа. Не было традыцыйнай агульнашкольнай лінейкі так, як гэта было раней.

   Прайшлі класныя гадзіны "Вынікі вучэбнага года". Дырэктар уручыла граматы  за 2019 -2020 навучальны год выдатнікам вучобы, пераможцам алімпіяд, лепшым спартсменам, актывістам.

   На апошнім уроку юнакі з 11 класа развітваліся  з дзяцінствам, з незабыўнымі, вясёлымі, непаўторнымі падзеямі школьнага жыцця. Навучэнцы 11 класа сумесна з педагагічным калектывам і адміністрацыяй школы азірнуліся ў мінулае і ўспомнілі, якімі вясёлымі, смешнымі, гарэзнымі, няўрымслівымі і знаходлівымі дзецьмі былі нашы выпускнікі.   

    Штогадовы сімвалічны школьны званок, які апавяшчаў аб заканчэнні навучальнага года, у цяперашніх умовах  звінеў у калідорах навучальнай установы. А навучэнцы слухалі яго, седзячы за сваімі партамі. Апошні званок кожны пачуў у сваім класе.  Гэта не зусім звычайны Апошні званок, але гэта тое свята, якое з нецярпеннем чакаў кожны выпускнік нашай школы, кожны вучань. Адных  Апошні званок адпраўляў на доўгачаканыя канікулы, для другіх – настае самы напружаны час – экзамены.

   Мы жадаем нашым выпускнікам ўдачы на ​​экзаменах!

Віншуем навучэнцаў школы з пачаткам летніх канікул!

Хай час адпачынку не пройдзе дарма, а верне ўсіх моцнымі, здаровымі, прыгожымі, гатовымі да новага старту.

Фотарэпартаж 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.